Logo Polskiego Radia
Print

Сёлета ў Польшчы плянуецца пасадзіць каля 500 мільёнаў дрэў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.07.2019 12:50
Павелічэньне лясной тэрыторыі ў Польшчы дапаможа стрымаць кліматычныя зьмены ў краіне.
pixabay.com/CC0 Creative Commons

Сёлета ў Польшчы плянуецца пасадзіць каля 500 мільёнаў дрэў – у эфіры Польскага радыё сказаў аб гэтым дырэктар прадпрыемства «Дзяржаўныя лясы» Анджэй Канечны (Andrzej Konieczny).

Дырэктар Анджэй Канечны падкрэсьліў, што Дзяржаўныя лясы пастаянна павялічваюць плошчу лясоў у краіне.

А.Канечны: Ад заканчэньня Другой сусьветнай вайны тэрыторыя лясоў павялічылася на 2,5 млн гектараў і гэта павялічэньне плошчы лясоў на 50%. Польшча зьяўляецца яскравай зялёнай кропкай на мапе Эўропы. Лясістасьць блізка сярэднеэўрапейскаму каэфіцыэнту – 31%.

Канечны падкрэсьліваў, што кліматычныя зьмены можна стрымліваць двума шляхамі: адзін - гэта скарачэньне выкідаў цяплічных газаў праз скарачэньне прамысловасьці, а другі – пашырэньне плошчы лясоў.

У адпаведнасьці з Нацыянальнай праграмай павышэньня лясістасьці, у 2050 г. лясы павінны займаць 33% тэрыторыі Польшчы.

Ахова дрэў закладзена таксама ў выбарчую кампанію кіруючай партыі «Права й справядлівасьць». Урад уводзіць правілы, якія прымушаюць дэвэлёпэраў і гарадзкія ўлады клапаціцца пра дрэвы ў жылых раёнах.

яс

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт