Музэй ІІ Сусьветнай вайны ў Гданьску пабудуюць на вадзе
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
09.08.2011 12:33
На ўзьвядзеньне Музэю й падрыхтоўку экспазыцый урад Польшчы прызначыў 90 млн. эўра.
Фота: www.muzeum1939.pl
У Гданьску ў наступным годзе распачнецца будаўніцтва Музэю ІІ Сусьветнай вайны. Супэрсучасны будынак плошчаю ў 14 тыс. квадратных мэтраў будзе адметны ня толькі формаю прэзэнтацыі гісторыі, але й нетыповай архітэктурай.
Гданьскі Музэй ІІ Сусьветнай вайны разьмесціцца пад зямлёю, а дакладней кажучы, у “басэйне”. Абранае для будаўнцтва месца – гэта каналы Радуні й Матлавы на тэрыторыі былой дэльты Віслы. Будынак Музэю будзе нагадваць падводную лодку частка якой узносіцца па-над вадою. Такая тэхналёгія будаўніцтва шырока выкарыстоўвацца ў Галяндыі. У Польшчы ён стане піянерам падводнага будаўніцтва.
На ўзьвядзеньне Музэю й падрыхтоўку экспазыцый урад Польшчы прызначыў 358 млн. злотых (90 млн. эўра). Ініцыятыву асабіста падтрымаў прэм’ер-міністар Дональд Туск.
Месца будаўніцтва Музэю абранае невыпадкова. Па-суседзтву зь ім знаходзіцца сядзіба Польскай пошты, якая 1 верасьня 1939 году стала першым бастыёнам абароны Гданьска. Адкрыцьцё Музэю заплянаванае на 1 верасьня 2014 году.
дг