Logo Polskiego Radia
Print

Восем зь дзевяці на волі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.08.2011 13:00
Згодна з указам прэзыдэнта аб памілаваньні вызвалены восем удзельнікаў падзей на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня 2010 года.

/

13 жніўня з бабруйскай калёніі выйшлі Дзмітрый Дрозд, Арцём Грыбкоў і Сяргей Казакоў, з калёніі пад Магілёвам — Яўген Сакрэт, з калёніі ў Віцебскім раёне — Уладзімір Яроменак, з аршанскай калёніі — Васіль Парфянкоў.

Пацьвердзілася таксама інфармацыя аб вызваленьні з наваполацкай калёніі Віталя Мацукевіча. Крыху пазней стала вядома, што з калёніі ў Івацэвічах вызвалены Аляксандр Квяткевіч.

Такім чынам, на гэты момант вядома пра восем вызваленых згодна з прэзыдэнцкім указам аб памілаваньні. Ці вызвалены дзявяты памілаваны і хто ён, пакуль невядома, паведаміў праваабаронца Уладзімір Лабковіч.

БелаПАН/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт