Logo Polskiego Radia
Print

Студэнты-"каліноўцы" паведамяць пра вярбоўку КДБ (дапоўнена)

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 04.11.2011 10:30
Спэцслужбы спрабавалі выслаць на праграму Каліноўскага адразу некалькіх "агентаў".

Фота
Фота са старонкі "Вконтакте"

Чарговы шпіёнскі скандал разгараецца ў Беларусі ды Польшчы. Беларускаму сутудэнту Максіму Чарняўскаму спэцслужбы загадалі паехаць у Польшчу, увайсьці ў давер да арганізатара "Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку" Вячаслава Дзіянава ды ўсталяваць на яго кампутары вірус-шпіён. Спэцыяльная праграма павінна была перадаваць ў КДБ інфармацыю з кампутара Дзіянава ды па магчымасьці іншых апазыцыянэраў. Замест гэтага студэнт выклаў у Інтэрнэт размову з куратарам з КДБ і яго здымкі.

18-гадовы Максім Чарняўскі навучаўся на другім курсе факультэта журналістыкі БДУ, быў стваральнікам групы “Надакучыў нам гэты Лукашэнка” ў сацыяльнай сетцы “Вконтакте”. 13 чэрвеня яго на працягу 5 гадзінаў дапрошвалі ў КДБ, у выніку чаго схілілі да супрацоўніцтва. Чарняўскаму загадалі паступіць на праграму Каліноўскага й шпіёніць за беларусамі ў Польшчы. Студэнт не разгубіўся, і пасьля выезду за мяжу апублікаваў зьвесткі пра вярбоўку. Запіс размовы Максіма Чарняўскага з КДБ, а таксама здымкі куратара апублікаваў у сваім блёгу актор Мікалай Халезін http://kilgor-trautt.livejournal.com

Максіму Чарняўскаму нічога не пагражае, ён працягне вучыцца ў Польшчы.

КДБ выслала шпіёніць за "Рэвалюцыяй праз сацыяльную сетку" ды іншымі ініцыятывамі ў Польшчы не аднаго, а адразу некалькіх маладых людзей. На наступным тыдні яны дадуць прэс-канфэрэнцыю ў Беларускім доме ў Варшаве. Дакладная дата канфэрэнцыі стане вядома заўтра.

ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт