Logo Polskiego Radia
Print

Любоў Кавалёва просіць прыпыніць выкананьне прысуду

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 16.03.2012 10:08
Маці прысуджанага да расстрэлу просіць Лукашэнку дачакацца разгляду справы ў ААН.

16 сакавіка Любоў Кавалёва, маці прыгаворанага да смяротнай кары за саўдзел у тэрарызме Уладзіслава Кавалёва, накіравала замоўленым лістом і па факсімільнай сувязі ў Адміністрацыю прэзідэнта зварот да Аляксандра Лукашэнкі.
Як паведаміла БелаПАН Кавалёва, яна просіць аб прыпыненні выканання смяротнага прысуду ў дачыненні да сына на год.
"Прашу ў парадку забеспячэння рэалізацыі артыкула 61 Канстытуцыі даць даручэнне органу, які згодна з заканадаўствам павінен выконваць пакаранне, прыпыніць выкананне смяротнай кары ў дачыненні да майго сына на адзін год, — гаворыцца ў адозве да кіраўніка дзяржавы. — Спадзяюся, што за гэты час зварот, які знаходзіцца на разглядзе Камітэта ААН па правах чалавека, будзе разгледжаны. Калі ласка, дайце магчымасць майму сыну дачакацца вынікаў разгляду звароту ў ААН. Прашу Вас, прыпыніце кару на адзін год".
Сёння Любоў Кавалёва разам з адвакатам сына Станіславам Абразеем зноў будуць спрабаваць атрымаць у СІЗА КДБ інфармацыю пра Уладзіслава Кавалёва, пра тое, дзе ён знаходзіцца, і пра яго стан.
Нагадаем, 14 сакавіка па беларускім тэлебачанні было абвешчана, што кіраўнік дзяржавы адмовіў у памілаванні абвінавачанаму ў тэрарызме Дзмітрыю Канавалаву і абвінавачанаму ў саўдзеле ў тэрарызме Уладзіславу Кавалёву. Яны прыгавораны Вярхоўным судом да смяротнай кары ў тым ліку за ўчыненне тэракта ў мінскім метро 11 красавіка 2011 года.

Фота:
Фота: svaboda.org

Сёньня Любоў Кавалёва, маці прыгаворанага да сьмяротнай кары за саўдзел у тэрарызьме Ўладзіслава Кавалёва, накіравала замоўленым лістом і па факсімільнай сувязі ў Адміністрацыю прэзыдэнта зварот да Аляксандра Лукашэнкі.

Як паведаміла БелаПАН Кавалёва, яна просіць аб прыпыненьні выкананьня сьмяротнага прысуду ў дачынеьнні да сына на год.

"Прашу ў парадку забесьпячэньня рэалізацыі артыкула 61 Канстытуцыі даць даручэньне органу, які згодна з заканадаўствам павінен выконваць пакараньне, прыпыніць выкананьне сьмяротнай кары ў дачыненьні да майго сына на адзін год, — гаворыцца ў адозве да кіраўніка дзяржавы. — Спадзяюся, што за гэты час зварот, які знаходзіцца на разглядзе Камітэта ААН па правах чалавека, будзе разгледжаны. Калі ласка, дайце магчымасьць майму сыну дачакацца вынікаў разгляду звароту ў ААН. Прашу Вас, прыпыніце кару на адзін год".

Сёньня Любоў Кавалёва разам з адвакатам сына зноў будуць спрабаваць атрымаць у СІЗА КДБ інфармацыю пра Ўладзіслава Кавалёва, пра тое, дзе ён знаходзіцца, і пра яго стан.

БелаПАН/дг

здымак: svaboda.org

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт