Logo Polskiego Radia
Print

Як выехаць з экзатычнай краіны, калі скралі пашпарт і грошы?

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 22.04.2012 14:17
  • скралі пашпарт.mp3
Што рабіць, калі вы апынуліся ў чужой краіне, на іншым кантынэнце, бяз пашпарту й грошай?

/

Зразумела – трэба прасіць дапамогі ў сваёй амбасадзе.

Але што рабіць, калі сваіх дыпляматаў у гэтай краіне папросту няма? Падобнае можа здарыцца зь беларусам, напрыклад, у Коста-Рыцы, дзе я зараз знаходжуся.
Кішэні могуць абчысьціць лёгка, амбасады няма – і куды падацца ў крытычную хвіліну?

Накіроўваюся з такім пытаньнем да геаграфічных суседзяў - у Амбасаду Расейскай Фэдэрацыі.

Аказваецца, падобныя гісторыі зь беларусамі ў Коста-Рыцы здараліся. Пра гэта распавядае Юры Хлебнікаў, дарадца Пасольства Расейскай Фэдэрацыі.

Юры Хлебнікаў: У нас ёсьць пэўная практыка аказаньня дапамогі грамадзянам СНД, у тым ліку канкрэтна беларусам. Гаворка вядзецца ня толькі аб турыстах. Скажам, у Коста-Рыцы ёсьць грамадзяне Беларусі, якія жывуць у гэтай краіне ўжо працяглы час. Як правіла, гэта было зьвязана з узяцьцём шлюбу. У жыцьці здараецца ўсяляк, і паколькі няма Амбасады Беларусі, людзі зьвяртаюцца да нас.

Многія кастарыканцы сканчалі ВНУ у краінах постсавецкай прасторы. І, як кажуць, захапляліся жанчынамі з усходнеэўрапейскага рэгіёну. Адносіны даходзілі да вясельля, жонка пераязджала за мужам у Коста-Рыку. А далей адносіны не заўсёды разьвіваліся прыгожа.

Юры Хлебнікаў: У мінулым годзе быў такі выпадак. У грамадзянкі Беларусі тут ня склалася зь сям'ёй. Яны адчувала і маральны ціск, і матэрыяльныя складанасьці. Самае галоўнае – былі складанасьці зь яе вяртаньнем. Наша Амбасада аказала дапамогу: зьвязаліся са сваякамі, дамовіліся наконт набыцьця авіяквіткоў, правялі жанчыну ў аэрапорт. Усё гэта мы зрабілі, і чалавек напісаў падзяку ў наша Міністэрства замежных справаў, ліст прыйшоў з Гарадзенскай вобласьці.

Што ж параіць беларускаму турысту, які страціў пашпарт. Як вяртацца дадому, як праходзіць памежны кантроль, рэгістравацца на авіярэйсы?

Юры Хлебнікаў: Калі грамадзянін Беларусі страціў тут пашпарт, нейкай трагедыі й фатальнасьці ў гэтым няма. Ён можа зьвярнуцца да нас. І ёсьць пэўная працэдура па выдачы «Пасьведчаньня на вяртаньне». Такі дакумант мы можам выдаць толькі па ўзгадненьню з МЗС Беларусі. Мы зьвяртаемся да нашых калегаў зь Міністэрства замежных справаў Беларусі альбо ў Амбасаду Беларусі ў Маскве й тлумачым сытуацыю. І калі ў вашай краіне даюць згоду на ўезд беларускага грамадзяніна з «Пасьведчаньнем на вяртаньне» ўзору РФ, то мы выдаем такі дакумант.

Дыпляматы загадзя пралічваюць розныя сцэнары непрыемнасьцяў, якія могуць здарыцца зь іх грамадзянамі, і афіцыйна дамаўляюцца аб узаемадапамозе зь сяброўскімі дзяржавамі.

Юры Хлебнікаў: Ёсьць пэўная прававая база ўзаемадзеяньня консульскіх установаў краін СНД. Дасягнута дамоўленасьць пра тое, што магчыма афармленьне пэўнай намэнклятуры дакумантаў у амбасадах іншых краін, калі няма амбасады грамадзянскай прыналежнасьці.

Таксама ў Коста-Рыцы беларусы маюць магчымасьць афармленьня шэрагу дакумантаў у Расейскай Амбасадзе.

Юры Хлебнікаў: Мы можам аформіць, напрыклад, натарыяльную даверанасьць. Пры тым разуменьні, што беларусы прызнаюць нашы рэквізыты: подпісы, пячаці й іншае. Можам выдаць пэўныя даведкі. Пры гэтым трэба ўлічваць, што дакуманты мы выдаем на рускай мове.

Мясцовыя ўлады часта накіроўваюць грамадзян СНД у Амбасаду Расеі для вырашэньня разнастайных праблемаў. У сувязі з гэтым мы імкнемся прадаставіць неабходную кансультацыю й аказаць дапамогу ў такіх выпадках.

Адзінае, што мы ня маем права афармляць ды й ня можам ні пры якіх абставінах – гэта нацыянальныя пашпарты краін СНД. Мы ня можам працягваць тэрміны дзеяньня пашпартоў, вырашаць пытаньні, зьвязаныя з грамадзянствам, выдаваць кастарыканцам візы на ўезд у краіны СНД.

Аляксандр Парошын,
спэцыяльна для Беларускай службы Польскага радыё,
Сан-Хасэ, Коста-Рыка

Як выехаць з экзатычнай краіны, калі скралі пашпарт і грошы?

Што рабіць, калі вы апынуліся ў чужой краіне, на іншым кантынэнце, без пашпарту й грошай? Зразумела – трэба прасіць дапамогі ў сваёй амбасадзе.
Але што рабіць, калі сваіх дыпляматаў у гэтай краіне папросту няма? Падобнае можа здарыцца зь беларусам, напрыклад, у Коста-Рыцы, дзе я зараз знаходжуся.
Кішэні могуць абчысьціць лёгка, амбасады няма – і куды падацца ў крытычную хвіліну?
Накіроўваюся з такім пытаньнем да геаграфічных суседзяў -- у Амбасаду Расейскай Фэдэрацыі.
Аказваецца, падобныя гісторыі зь беларусамі ў Коста-Рыцы здараліся. Пра гэта распавядае Юры Хлебнікаў, дарадца Пасольства Расейскай Фэдэрацыі.

Юры Хлебнікаў: У нас ёсьць пэўная практыка аказаньня дапамогі грамадзянам СНД, у тым ліку канкрэтна беларусам. Гаворка вядзецца ня толькі аб турыстах. Скажам, у Коста-Рыцы ёсьць грамадзяне Беларусі, якія жывуць у гэтай краіне ўжо працяглы час. Як правіла, гэта было зьвязана з узяцьцём шлюбу. У жыцьці здараецца ўсяляк, і паколькі няма Амбасады Беларусі, людзі зьвяртаюцца да нас.

Многія кастарыканцы сканчалі ВНУ у краінах постсавецкай прасторы. І, як кажуць, захапляліся жанчынамі з усходнеэўрапэйскага рэгіёну. Адносіны даходзілі да вясельля, жонка пераязджала за мужам у Коста-Рыку. А далей адносіны не заўсёды разьвіваліся прыгожа.

Юры Хлебнікаў: У мінулым годзе быў такі выпадак. У грамадзянкі Беларусі тут ня склалася зь сям'ёй. Яны адчувала й маральны ціск, і матэрыяльныя складанасьці. Самае галоўнае – былі складанасьці зь яе вяртаньнем. Наша Амбасада аказала дапамогу: зьвязаліся са сваякамі, дамовіліся наконт набыцьця авіяквіткоў, правялі жанчыну ў аэрапорт. Усё гэта мы зрабілі, і чалавек напісаў падзяку ў наша Міністэрства замежных справаў, ліст прыйшоў з Гарадзенскай вобласьці.

Што ж параіць беларускаму турысту, які страціў пашпарт. Як вяртацца дадому, як праходзіць памежны кантроль, рэгістравацца на авіярэйсы?

Юры Хлебнікаў: Калі грамадзянін Беларусі страціў тут пашпарт, нейкай трагедыі й фатальнасьці ў гэтым няма. Ён можа зьвярнуцца да нас. І ёсьць пэўная працэдура па выдачы «Пасьведчаньня на вяртаньне». Такі дакумант мы можам выдаць толькі па ўзгадненьню з МЗС Беларусі. Мы зьвяртаемся да нашых калегаў зь Міністэрства замежных спраў Беларусі альбо ў Амбасаду Беларусі ў Маскве й тлумачым сытуацыю. І калі ў вашай краіне даюць згоду на ўезд беларускага грамадзяніна з «Пасьведчаньнем на вяртаньне» ўзору РФ, то мы выдаем такі дакумант.

Дыпляматы загадзя пралічваюць розныя сцэнары непрыемнасьцяў, якія могуць здарыцца зь іх грамадзянамі, і афіцыйна дамаўляюцца аб узаемадапамозе зь сяброўскімі дзяржавамі.


Юры Хлебнікаў: Ёсьць пэўная прававая база узаемадзеяньня консульскіх установаў краін СНД. Дасягнута дамоўленасьць пра тое, што магчыма афармленьне пэўнай намэнклятуры дакумантаў у амбасадах іншых краін, калі няма амбасады грамадзянскай прыналежнасьці.

Таксама ў Коста-Рыцы беларусы маюць магчымасьць афармленьня шэрагу дакумантаў у Расейскай Амбасадзе.


Юры Хлебнікаў: Мы можам аформіць, напрыклад, натарыяльную даверанасьць. Пры тым разуменьні, што беларусы прызнаюць нашы рэквізыты: подпісы, пячаці й іншае. Можам выдаць пэўныя даведкі. Пры гэтым трэба ўлічваць, што дакуманты мы выдаем на рускай мове.
Мясцовыя ўлады часта накіроўваюць грамадзян СНД у Амбасаду Расеі для вырашэньня разнастайных праблемаў. У сувязі з гэтым мы імкнемся прадаставіць неабходную кансультацыю й аказаць дапамогу ў такіх выпадках.
Адзінае, што мы ня маем права афармляць ды й ня можам ні пры якіх абставінах – гэта нацыянальныя пашпарты краін СНД. Мы ня можам працягваць тэрміны дзеяньня пашпартоў, вырашаць пытаньні, зьвязаныя з грамадзянствам, выдаваць кастарыканцам візы на ўезд у краіны СНД.


Аляксандр Парошын,
спэцыяльна для Беларускай службы Польскага радыё,
Сан-Хасэ, Коста-Рыка
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт