Logo Polskiego Radia
Print

Мова з кавай у Варшаве

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.10.2013 20:19
  • Кібальчыч.mp3
Кацярына Кібальчыч запрэзэнтавала ў Варшава праект "Мова ці кава".

У Варшаве прайшла прэзэнтацыя праекту “Мова ці кава”. Згаданы праект – гэта бясплатныя курсы беларускай мовы, якія вось ужо некалькі месяцаў штотыдзень праходзяць у Менску й Маскве. Фармат сустрэч вельмі свабодны й разьняволены: удзельнікі вывучаюць мову за кавай ці гарбатай. Для прыкладу, у Менску столькі жадаючых, што не хапае ўсім месца. Не вылючаецца, што курсы “Мова ці кава” будуць арганізаваныя ў іншых замежных ды беларускіх гарадах, на прыклад, Варшаве.
Аўтар праекту – журналістка расейскага Першага каналу Кацярына Кібальчыч. Дарэчы, яна – аўтарка вядомага дакумэнтальнага фільму “Беларуская мара”. У інтэрвію нашаму радыё Кацярына распавяла пра тое, як нарадзілася ідэя пачаць згаданы праект ды падзялілася сваімі плянамі. З ініцыятаркай “Мовы ці кавы” размаўляе Валеры Саўко.

інтэрвію ў далучаным гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт