Logo Polskiego Radia
Print

Імшы на хвалях Польскага радыё 35 гадоў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.09.2015 12:42
  • Імшы на хвалях Польскага радыё 35 гадоў.mp3
У верасьні 1980 году ў эфір Першай праграмы была вернутая трансьляцыя Сьвятой імшы, спыненая ў 1949 годзе.
Die Regierung und die katholische Kirche wollen sich künftig gemeinsam für humanitäre Hilfe einsetzen.Die Regierung und die katholische Kirche wollen sich künftig gemeinsam für humanitäre Hilfe einsetzen.Bild: Wikipedia

Ужо 35 гадоў на хвалях Польскага радыё гучыць Сьвятая імша. Яе могуць паслухаць хворыя, вязьні, людзі на ваеннай службе й тыя, хто ня мае магчымасьці асабіста прыйсьці ў касьцёл. 21 верасьня 1980 году ў эфір Першай праграмы Польскага радыё была вернутая трансьляцыя Сьвятой імшы, спыненая ў 1949 годзе.

Імша зноў стала штотыднёвай перадачай, у 9 гадзін раніцы ў нядзелю. Яе трансьлююць з базылікі сьв. Крыжа ў Варшаве.

Галава праўленьня Польскага радыё Анджэй Сезянеўскі падкрэсьлівае, што гэтыя перадачы важныя ня толькі ў Польшчы.

А. Сезянеўскі: Гэта частка місіі, якую Польскае радыё павінна выконваць у дачыненьні да ўсіх сваіх слухачоў, палякаў, якія жывуць ня толькі ў Польшчы, але ў цэлым сьвеце. Дзякуючы нашым хвалям сыгнал з касьцёла сьв. Крыжа чуваць ва ўсім сьвеце. Я вельмі рады, што ўжо 35 гадоў, амаль без перапынкаў, Польскае радыё можа выконваць гэтую місію.

З нагоды 35 гадавіны была адпраўлена сьвяточная імша. На тэрыторыі базылікі сьв. Крыжа адчынена таксама адмысловая выстава. Суарганізатар выставы, старшыня фонду “Скарбы народу” ксёндз Павал Рыцык расказвае, што на выставе можна паглядзець розныя памятныя рэчы, якія зьвязаныя з трансьляцыяй імшы на радыё.

П. Рыцык: Мы хацелі паказаць канкрэтную гісторыю, якая ўжо мае 35 гадоў. Найперш гэта архівальныя дакумэнты. Напрыклад, дэкрэт, які стварае рэдакцыю радыйнай імшы, пакліканьне паасобных сьвятароў у гэтую рэдакцыю. Дэкрэт, які вызначае касьцёл сьвятога Крыжа тым, адкуль будуць перадавацца імшы. Пагадненьне, падпісанае паміж дзяржавай і Касьцёлам.

Ёсьць таксама шмат тэхнічных памятак, між іншым, абсталяваньне першай студыі. Іх від узрушыў рэалізатара першых трансьляцый радыйнай імшы Юзэфа Расіньскага.

Ю. Расіньскі: Найперш я адчуваю эмоцыі. Вяртаюся памяцьцю 35 гадоў назад. Першую трансьляцыю, пасьля вяртаньне імшы ў эфір, рэалізаваў мой калега – Ірэнэвуш Віяткоўскі. Наступнымі займаўся я. Мы бралі пад увагу магчымасьць сабатажа, паколькі ня ўсе былі “за”.

Як узгадвае Юзэф Расіньскі, на ўсялякі выпадак ён быў падрыхтаваны да сабатажу.

Ю. Расіньскі: Асаблівым чынам мы баяліся перапынку ў пастаўках энэргіі. Таму ў мяне на ўсялякі выпадак быў перадатчык на батарэйках. Калі б нешта сталася, то прынамсі частка імшы яшчэ дайшла б да слухачоў, дзякуючы гэтаму невялічкаму перадатчыку.

Адным з аргумэнтаў, які паўплываў на выбар касьцёла сьв. Крыжа была добрая акустыка. Пробашч базылікі ксёндз Зыгмунт Бэрдыхоўскі кажа, што былі таксама іншыя прычыны. Касьцёл меў адпаведную традыцыю.

З. Бэрдыхоўскі: Акустыка была важным аргумэнтам, але ня самым галоўным. Касьцёл сьв. Крыжа мае незвычайную традыцыю. І гэта стала самым галоўным. Яшчэ перад вайной адсюль праводзілася трансьляцыя імшы. Таксама пасьля вайны, ужо з Божага нараджэньня да 1949 году імша была зноў трансьляваная з нашага касьцёла. Не без значэньне было разьмяшчэньне храма – у цэнтры Варшавы. Усё разам паўплывала на выбар нашага касьцёла. Ён быў гатовы да таго, каб пачаць трансьляцыю вельмі хутка.

Ксёндз Бэрдыхоўскі кажа, што 35 гадоў – гэта шмат і мала. “Але найперш ёсьць нагода, каб вярнуцца ў атмасфэру 1980 году”.

З. Бэрдыхоўскі: Імшы ў радыё сталі вынікам жнівеньскіх пагадненьняў. Атмасфэра тых дзён – гэта нейкі незвычайны этас. Калі людзі даведаліся, што на хвалях Польскага радыё будзе імша, то навіну перадавалі з вуснаў у вусны. Пазьней, калі ішлося вуліцамі, праз адчыненыя вокны, менавіта 21 верасьня, было чуваць як людзі слухаюць трансьляцыю імшы. Гэта былі незвычайныя радасьць, надзея, нешта непаўторнае, а ў самым касьцёле натоўп. На здымках можна пабачыць, як шмат людзей удзельнічала ў імшы, якую адпраўляў біскуп Мадзэлеўскі.

Вяртаньне трансьляцыі імшы было адным з 21 патрабаваньня, сфармуляванага ў 1980 годзе ўдзельнікамі страйку ў Гданьскай суднаверфі. Гэты пастулат быў вынікам гуманізму й людзкой салідарнасьцю з хворымі, церпячымі, вязьнямі, вайскоўцамі на службе.

У 80-х гадах імшу на хвалях Польскага радыё слухала каля 60% слухачоў. Цяпер імшу можна слухаць кожную нядзелю ў 9 гадзін раніцы на хвалях Першай перадачы Польскага радыё – на доўгіх і ўльтракароткіх хвалях, а таксама пры дапамозе лічбавага вяшчаньня і ў інтэрнэце.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт