Logo Polskiego Radia
Print

Нацыянальная траса S12 будзе мадэрнізаваная

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.07.2017 15:27
  • траса S12.mp3
Акрамя таго, на рэканструкцыю шэрагу іншых важных трасаў у рэгіёне Радама будзе выдзелена амаль 400 мільёнаў злотых.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Нацыянальная траса S12 будзе мадэрнізаваная
Акрамя таго, на рэканструкцыю шэрагу іншых важных трасаў у рэгіёне Радама будзе выдзелена амаль 400 мільёнаў злотых.
Нацыянальная траса S12, то бок самы кароткі маршрут з Усходу на Захад краіны, будзе мадэрнізаваная. Як запэўнівае дэпутат ад кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” Марэк Сускі (Marek Suski), ёсьць грошы на выкананьне інвэстыцыйнага праекта й ацэнку ўзьдзеяньня інвэстыцыі на навакольнае асяродзьдзе.
Акрамя таго, на рэканструкцыю шэрагу іншых важных трасаў у раёне гораду Радам (Radom) будзе выдзелена амаль 400 мільёнаў злотых.
Экспэрты падкрэсьліваюць, што траса S12 - гэта адна з найбольш важных дарогаў у краіне. Яна праходзіць праз шэсьць ваяводзтваў і складае амаль 760 кілямэтраў.
Мадэрнізацыя дадзенай трасы - гэта важная справа, лічыць дэпутат Сускі.
Марэк Сускі: Станоўчай навіной зьяўляецца тое, што на тэхнічна-эканамічны праект мадэрнізацыі трасы S12 былі выдзеленыя сродкі. Такім чынам можна сказаць, што пачынаецца інвэстыцыйны праект мадэрнізацыі трасы. Нагадаю, у часы папярэдняй кааліцыі быў абвешчаны тэндэр на тэхнічна-эканамічны праект мадэрнізацыі, але грошы не былі выдзеленыя.
Верагодна, праект мадэрнізацыі трасы павінен быць гатовы да 2020 году. Нагадаем, за мадэрнізацыю S12 многія гады змагаліся прадстаўнікі муніцыпалітэтаў.
аз
****************************
Сярэднія курсы валютаў паводле НБП:
Эўра-4,24
даляр- 3,73
1 беларускі рувбель- 1,93
Больш на гэтую ды іншыя тэмы рубрыкі „Пульс эканомікі” слухайце ў далучаным файле.

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт