Польшча – лідар Эўразьвязу па разьвіцьці эканомікі
Паводле апошніх дадзеных, у 2017 годзе польская эканоміка вырасла на 4,6%.
Міністар інвэстыцый і разьвіцьця падкрэсьлівае, што Польшча – гэта адна з найбольш імкліва растучых эканомік у Эўрапейскім Зьвязе. Такім чынам, Ежы Квяціньскі (Jerzy Kwieciński) пракамэнтараваў апошнія дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня. Паводле іх, у 2017 годзе польская эканоміка вырасла на 4,6%.
Міністар Квяціньскі падкрэсьліў, што ў канцы мінулага году валавы ўнутраны прадукт павялічваўся хутчэй, чым у папярэднія месяцы.
Ежы Квяціньскі: Гэта азначае, што Польшча зьяўляецца лідарам па росьце эканомікі ня толькі сярод найбуйнейшых краінаў Эўразьвязу. Рост Польскай эканомікі ўдвая большы, чым сярэдні рост па ЭЗ.
Міністар лічыць, што таксама ў 2018 годзе польская эканоміка будзе расьці прыстойнымі тэмпамі.
Ежы Квяціньскі: Бюджэтны закон прадугледжвае рост ВУП на ўзроўні 3,8%. Я запэўніваю, што ў нас ня будзе ніякіх праблем дасягнуць гэты паказчык.
- заявіў міністар інвэстыцый і разьвіцьця Ежы Квяціньскі.
аз
*********************
Сярэдні курс валютаў паводле НБП:
Эўра- 4.15
Даляр - 3.34
1 беларускі рубель – 1.68
Больш на гэтую ды іншыя тэмы рубрыкі „Пульс эканомікі” слухайце ў далучаным файле.