Logo Polskiego Radia
Print

Неаахайны адказ пракуратуры Кавалёвай

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 26.06.2012 15:33
Кавалёва зьвярталася, каб пракурорскія работнікі далі належную ацэнку фільму "Мэтро". Пракурор адказаў, што яна ня мае права зьвяртацца са скаргай наконт перагляду справы сына.

Маці абвінававачанага ў тэрарызьме й расстралянага паводле выраку Вярхоўнага суду Ўладзіслава Кавалёва – Любоў Кавалёва - атрымала ліст зь Гепракуратуры. Яна зьвярталася туды, каб пракурорскія работнікі далі належную ацэнку фільму "Мэтро", паказанаму па БТ да ўгодкаў менскага выбуху. Адказ падпісаў Аляксей Стук, які быў дзяржаўным абвінаваўцам на працэсе Кавалёва й Канавалава.

Льюбоў Кавалёва лічыць, што адказу па сутнасьці так і не атрымала. У лісьце пра фільм "Мэтро" гаворыцца ў двух радках: што ён "заснаваны на матэрыялах крымінальнай справы, па якой Вярхоўны суд вынес абвінаваўчы вырак, які ўжо ўступіў у законную сілу". Ніякіх камэнтароў пра заўвагі да фільма, якія Любоў Кавалёва й віцебскі апазыцыянер Барыс Хамайда выклалі ў інтэрнэце і даслалі ў Генпракуратуру, у лісьце няма.

За тое Аляксей Стук нагадве, што Любоў Кавалёва ня мае права зьвяртацца са скаргай наконт перагляду справы свайго сына.

Яс/spring96.org

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт