Logo Polskiego Radia
Print

Нацыянальны сход “захавае пераемнасьць”

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 29.06.2012 16:41
А выбары пройдуць “без якога б там ні было ўплыву звонку”.

Фота:
Фота: sovrep.gov.by

У новыя склад парлямэнту павінныя трапіць людзі якія "на справах даказалі адданасьць Радзіме, неабыякавыя да яе лёсу, гатовыя не пакладаючы рук умацоўваць сувэрэнітэт краіны й служыць на карысьць беларускага народа", – заявіў на заключным паседжаньні летняй сэсіі Палаты Прадстаўнікоў яе сьпікер Уладзімер Андрэйчанка.

“Выбары будуць праводзіцца беларускім народам, для беларускага народа, выключна ў яго інтарэсах, не азіраючыся на зьнешнія сілы, гэта значыць без якога б там ні было ўплыву звонку", - заявіў у сваю чаргу на заключным паседжаньні Савета Рэспублікі яго старшыня Анатоль Рубінаў.

“Важна захаваць і пераемнасьць у парлямэнце. Калі частка дэпутатаў цяперашняга скліканьня ўвойдзе ў новы парлямэнт, гэта створыць найлепшыя ўмовы для працягу шматграннай парлямэнцкай працы”, - цытуе словы функцыянэра інфармагенцтва БЕЛТА.

Парлямэнцкія выбары ў Беларусі ў пройдуць 23 верасьня.

БЕЛТА/ telegraf.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт