Стаіш на ўліку КДБ – ня выедзеш з краіны?
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
06.07.2012 16:24
Аляксандар Лукашэнка даў Камітэту дзяржбясьпекі права ўносіць людзей у сьпіс невыязных.
Фота: fotex.biz
Фота: fotex.biz
КДБ атрымаў права ўносіць людзей у сьпіс невыязных. Гэта прадугледжвае ўказ № 295, падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам - паведамляе інфармагенцтва БелаПАН. Дакумэнт уносіць зьмены ў Палажэньне аб банку дадзеных грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, права на выезд якіх з Рэспублікі Беларусь часова абмежавана.
Цяпер КДБ мае права ўносіць грамадзянаў у чорны сьпіс "у сувязі з тым, што яны стаяць на прафіляктычным уліку ў ворганах дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь". А на прафіляктычны ўлік Камітэт дзяржбясьпекі ставіць тых асобаў, якія, паводле яго дадзеных, "могуць стварыць пагрозу нацыянальнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь, прычыніць шкоду дзяржаўным або грамадзкім інтарэсам, правам, свабодам, законным інтарэсам іншых грамадзянаў”, альбо чые дзеяньні могуць “прывесьці пасьля да зьдзяйсьненьня злачынства".
Акрамя КДБ забараніць грамадзяніну выезд за мяжу могуць МУС, пагранічная служба, мытня, ворганы фінансавых расьсьледаваньняў. Ворган, які забараніў грамадзяніну Беларусі выяжджаць за мяжу, павінен на працягу 24 гадзінаў паведаміць яму пра гэта.
БелаПАН/ап