Logo Polskiego Radia
Print

Фільм Лазьніцы адзначаны ў Канах

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.07.2012 16:24
Стужка "У тумане" атрымала прыз міжнароднай фэдэрацыі кінакрытыкі FIPRESCI ў намінацыі гульнявое кіно.

Фільм Сяргея Лазьніцы "У тумане", які ўдзельнічаў у асноўным конкурсе Канскага фэстывалю, атрымаў прыз міжнароднай фэдэрацыі кінакрытыкі FIPRESCI ў намінацыі гульнявое кіно, паведамляе агенцтва РИА Новости.

"У тумане" – гэта экранізацыя аднайменнай аповесьці Васіля Быкава. Дзеяньне фільма адбываецца ў акупаванай немцамі Беларусі ў 1942 годзе. Галоўнага героя Сушчэню (Уладзімір Сьвірскі) ілжыва абвінавачваюць у супрацоўніцтве з акупантамі, і да яго на хутар прыязджаюць 2 партызана (Улад Абашын і Сяргей Колесаў), каб зьдзейсьніць расправу.

Сяргей Лазьніца нарадзіўся ў 1964 годзе ў Беларусі, вучыўся ў Кіеве, там жа працаваў навуковым супрацоўнікам у Інстытуце кібернэтыкі й перакладчыкам японскай мовы. У 1991 годзе паступіў ў ВГIК на аддзяленьне рэжысуры ігравога кіно, аднак да 2010 года здымаў выключна дакумэнтальныя карціны: на яго рахунку 3 поўнамэтражных і шэсьць кароткамэтражных фільмаў, якія атрымлівалі прызы на фэстывалях у Кракаве, Лейпцыгу, Карлавых Варах. Сярод самых вядомых - "Партрэт" (2002), "Блякада" (2005), "Арцель" (2006).

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт