Logo Polskiego Radia
Print

Цана на паліўны газ для АЗС вырасьце

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.08.2012 15:05
З 7 жніўня рост цаны складзе 20%.

/



У Беларусі з 7 жніўня розьнічны кошт на звадкаваны прыродны газ для запраўкі аўтамабіляў, які рэалізуецца ААТ "Белтрансгаз" спажыўцам Беларусі, вырасьце на 20,2% да 2430 рублёў за 1 кубамэтр.

Такое рашэньне замацавана пастановай міністэрства эканомікі Беларусі N66 ад 27 ліпеня 2012 года. Дакумэнт апублікаваны на Нацыянальным партале прававой інфармацыі, ён уступае ў сілу 7 жніўня.

У папярэдні раз цэны на гэты від аўтамабільнага паліва падвышаліся ў чэрвені бягучага года, аднак падвышэньне было нязначным.

Інтэрфакс, ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт