Logo Polskiego Radia
Print

Затрымалі за расьцяжку «Свабоду Бяляцкаму!»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.08.2012 15:32
У Наваполацку міліцыя правяла затрыманьне актывіста да яе вывешваньня.

/


Увечары 5 жніўня ў Наваполацку актывіста грамадзкага аб'яднаньня «Свабодны рэгіён» Аляксандра Драздова затрымалі з расьцяжкай «Свабоду Бяляцкаму». Міліцыя правяла затрыманьне актывіста да яе вывешваньня. Практычна малады чалавек нават не пасьпеў выйсьці да моста, дзе меў намер яе вывесіць. У аддзяленьні быў праведзены надгляд Драздова й вынесена папярэджаньне аб адказнасьці за правядзеньне несанкцыянаваных акцый. Засталося адкрытым пытаньне аб тым, адкуль супрацоўнікі міліцыі даведаліся аб намерах актывіста.

Некалькі дзён таму, 2 жніўня, у Полацку каля гадзіны правісела расьцяжка «Свабоду Статкевічу». Акцыя была таксама арганізавана актывістамі «Свабоднага рэгіёну». Міліцыя прыехала да павешанай на плоце расьцяжцы прыкладна праз 10 хвілін.

Аднак здымаць расьцяжку адразу ж ня стала. Міліцэйская машына прастаяла побач каля 20 хвілін, пасьля чаго на месца «здарэньня» прыбылі людзі ў цывільным, сфатаграфавалі расьцяжку, зьнялі яе й забралі з сабой.

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт