Logo Polskiego Radia
Print

У Горадні затрыманы Ўхналёў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.08.2012 11:57
Яго даставілі ў бліжэйшы аддзел міліцыі байцы міліцэйскага спэцназа, узброеныя аўтаматамі.

źr.
źr. svaboda.org

У Горадні затрыманы намесьнік старшыні Беларускай партыі левых "Справядлівы сьвет" Валеры Ўхналёў. Пра гэта паведаміў БелаПАН кіраўнік моладзевай арганізацыі партыі Зьміцер Яненка.

Паводле яго слоў, Ухналёва даставілі ў бліжэйшы аддзел міліцыі байцы міліцэйскага спэцназа, узброеныя аўтаматамі.

Па словах Яненка, у Горадні Ўхналёў знаходзіўся з прыватным візытам. Яненка не выключае, што затрыманьне кандыдата ў дэпутаты й аднаго з кіраўнікоў партыі зьвязана зь інцыдэнтам, які адбыўся ўчора позна ўвечары, калі ў актывістаў дэмакратычнай апазыцыі Магілёва супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі мэтадычныя матэрыялы кампаніі "За справядлівыя выбары ".

БелаПАН/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт