Logo Polskiego Radia
Print

Беларускае піва пад пагрозай

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 10.09.2012 15:30
Спажываньне беларускага піва ў Беларусі скарачаецца.

За апошнія паўгоду беларускія бровары згубілі 10% рынку.

Канцэрн "Белгоспищепром" паведаміў на днях, што за першыя восем месяцаў бягучага году са студзеня па жнівень рэалізавана 25 млн. 637,6 тыс. дал. піва. Гэта на 10% менш, чым летась. Найбольш страцілі наступныя вытворцы: кампанія „Берасцейскае піва” (зьмяншэньне продажу на 39%), „Крыніца” (на 12%) і „Аліварыя” (на 11%). Адзіны бровар, які змог утрымацца на рынку ды нават павялічыць пастаўкі піва – гэта кампанія „Лідскае піва”. Аднак рост продажу невялікі – на 0,8%.

Беларускае піва здае пазыцыі пад ціскам імпартаванага прадукту. Напрыклад, толькі ў чэрвені бягучага году ў Беларусь было ўвезена амаль два мільёны дэкалітраў піва, у асноўным з Расеі ды Ўкраіны. Да таго ж кошты беларускага піва зраўняліся зь імпартаваным. У бягучым годзе кошты беларускага піва вырасьлі на 30%, паведамляе партал Naviny.by. Ва ўмовах выраўніваньня цэнаў беларускі спажывец пачаў аддаваць перавагу імпартаванаму прадукту.

Беларускія СМІ паведамляюць, што далейшыя пэрспэктывы беларускіх бровараў вельмі цьмяныя. Беларуская дзяржава зьбіраецца павышаць піўную акцызу. Чарговае павышэньне адбудзецца 1-га кастрычніка. Яшчэ адно павышэньне плянуе Міністэрства фінаснаў Беларусі ў 2013 годзе.

Паводле naviny.by

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт