1921-1953 у польска-беларускай гісторыі
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
17.09.2012 11:13
Нацыянальная акадэмія навук прадставіць сёньня ў Менску зборнік дакумэнтаў і матэрыялаў "Польшча - Беларусь: 1921-1953”.
Прадстаўленыя ў зборніку дакумэнты, большасьць зь якіх упершыню ўводзяцца ў навуковы абарот, асьвятляюць польска-беларускія адносіны ў 1921-1953 гадах. Па словах навукоўцаў, матэрыялы ствараюць неабходную аснову й пашыраюць магчымасьці для паглыбленай распрацоўкі актуальных праблем айчыннай гісторыі, стануць каштоўным і важным укладам у разьвіцьцё айчыннай гістарыяграфіі.
Выданьне зьяўляецца сумеснай працай Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальнага архіва й маскоўскага фонду "Гістарычная памяць". Дакумэнты забясьпечаныя неабходнымі нататкамі й камэнтарамі. Выданьне разьлічана на прафэсійных гісторыкаў і звычайных чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй Беларусі.
Прэзэнтацыя адбудзецца на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсітэта ім. М.Танка.
БелТА/ав