Logo Polskiego Radia
Print

Апазыцыя раскажа праўду пра выбары

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.09.2012 13:19
Апазыцыя распачала кампанію па інфармаваньні насельніцтва аб сапраўдных выніках выбараў.
PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Komisja
Komisja wyborcza w Mińsku, foto: PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Паводле Віталя Рымашэўскага з БХД, праца апазыцыйных структур цяпер павінна быць канкрэтнай і зразумелай. “Мы прапаноўваем канкрэтную працу: данясеньне да народа, да грамадзтва рэальных лічбаў выбараў. Колькі людзей прагаласавалі й што выбары не адбыліся", — заявіў Рымашэўскі.

Кампанію распачалі АГП, Малады фронт, БХД, Беларускі рух, Незалежны прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці, Рада беларускай інтэлігенцыі й кампанія "Эўрапейская Беларусь".

Як кажуць ініцыятары, інфармацыйная кампанія ахопіць усю тэрыторыю краіны, пачынаючы са сталіцы. Кожная са структур будзе адказваць за свой раён Менска.

Акрамя гэтага, прадстаўнікі апазыцыі частку сваёй працы прысьвяцяць салідарнасьці з палітзьняволенымі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт