Мінабароны раскрытыкавала Мекачы
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
25.09.2012 13:27
Мінабароны Беларусі заклікала Матэа Мекачы не ўводзіць у зман міжнародную грамадзкасьць.
Matteo Mecacci;http://www.matteomecacci.it/
Міністэрства абароны Беларусі заклікала кіраўніка місіі кароткатэрміновых назіральнікаў Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Матэа Мекачы "быць больш уважлівым пры ацэнцы выбарчай кампаніі ў Беларусі й не ўводзіць у зман міжнародную грамадзкасьць".
Прычынай для такой заявы, як паведамілі ў прэс-службе Мінабароны, зьявіліся словы эўрапейскага палітыка на брыфінгу пра тое, што ў назіральнікаў ад АБСЭ не было магчымасьці ажыцьцяўляць назіраньне за галасаваньнем у воінскіх часьцях, таму што такое не прадугледжана беларускім заканадаўствам.
"На жаль, сп. Мекачы праявіў яўную некампэтэнтнасьць у беларускім заканадаўстве, у якім няма нават намёку на забарону ажыцьцяўляць назіраньне за галасаваньнем у воінскіх часьцях", — гаворыцца ў паведамленьні Мінабароны.
Адначасова на сайце ведамства разьмешчана інфармацыя аб прысутнасьці назіральнікаў на выбарчых участках, дзе галасавалі вайскоўцы.
БелаПАН/ав