Logo Polskiego Radia
Print

«У тумане» на «Лістападзе»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.09.2012 10:31
Фільм «У тумане» паводле Васіля Быкава будзе паказаны на фэстывалі «Лістапад».

/

Фільм «У тумане» паводле Васіля Быкава рэжысёра Сяргея Лазьніцы будзе паказаны на менскім фэстывалі «Лістапад». Упершыню кінакарціна, заснаваная на беларускім матэрыяле, намінаваная на галоўную ўзнагароду ў Канах. «У тумане» стаў падзеяй яшчэ на цэлым шэрагу буйных кінафэстываляў, у тым ліку атрымаў Гран-пры прэстыжнага фэстывалю імя Андрэя Таркоўскага.
Крытыкі пісалі, што «У тумане» часам больш нагадвае п’есу, чым фільм. Тым ня менш, заходняя крытыка сустрэла фільм вельмі пазытыўна.

Паказы ў Менску адбудуцца 2 лістапада.

паводле nn.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт