Logo Polskiego Radia
Print

Канкрэтная праца для былога дэпутата

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 02.10.2012 09:30
"Еўрарадыё" правяло апытаньнесярод былых дэпутатаў. Асноўкае пытаньне -- пляны на будучыню.

/

80% папярэдняга складу Палаты прадстаўнікоў занятыя цяпер пошукам новага "цёплага месца".

Адзін з дэпутатаў -- былы намесьнік старгыні Магілёўскага аблвыканкама, не зьбіраецца вяртацца ў чыноўнікцкія шэрагі й на прадпраемства таксама не рвецца. Былога палатачніка цікавіць выключна канкрэтная праца. Што цікава ў пошуках гэтай канкрэтнай працы экс-дэпутату дапамагаў асабіста кіраўнік вобласьці.

Іншы былы народны абраннік -- дырэктар гімназіі ў Драгічыне Уладзімір Здановіч -- пасьля 12 год дэпутацтва зьбіраецца вяртацца ў адукацыю.

На недахоп прапановаў не скардзіцца іншы доўгажыхар Авальнай залі галоўны лерак берасьцейскага шпіталю Алег Вялічка. Еўрарадыё паведамляе, што былому дэпутату цяжка вызначыцца куды ісьці: у дзяржкіраваньне або ахову здароўя. Галоўнае, каб бліжэй да Берасьця. Таксама не хоча заставацца ў Менску былы дэпутат і былы старшыня Гомельскага райвыканкама Уладзімір Маёраў. Яму марыцца вытворчасьць.

Паводле Еўрарадыё

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт