Выбараў не было
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
02.10.2012 15:30
Меркаваньнем Віктара Івашкевіча, неабходна працягваць палітыку байкоту.
Фота: charter97.org
Звыш дзьвюх тысяч незалежных назіральнікаў па ўсёй Беларусі зафіксавалі: выбараў у краіне не было. Паводле дадзеных назіраньня, ва ўсіх гарадах сумарная яўка на галасаваньне склала толькі 43%.
Ня толькі назіральнікі адзначылі адсутнасьць яўкі. Усе, хто прыходзіў на выбарчыя ўчасткі, бачылі, што яны былі пустыя. Цяпер вядома, што ўлады сфальсыфікавалі вынікі выбараў. Такім чынам кампанія байкоту выбараў аказалася эфэктыўнай. Байкот атрымаўся таму, што заклік да байкоту з боку апазыцыі супаў з настроем бальшыні грамадзянаў, якія ўжо не давяраюць уладзе. Але сам байкот ня зьменіць сытуацыі ў краіне. На думку Віктара Івашкевіча, неабходна байкатаваць суцэльна беларускую ўладу – пачынаючы з афіцыйных СМІ й прафсаюзаў і заканчваючы фінансавымі ўстановамі.
Хартыя’97