Logo Polskiego Radia
Print

Псыхалягічная дапамога запатрабаваная

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.10.2012 16:00
На гарачую тэлефонную лінію кругласутачнай псыхалягічнай дапамогі дзецям і падлеткам у Менску ў суткі паступае ад 50 званкоў.

/

Пра гэта ў час оnline канфэрэнцыі на тэму "Увага: падлетак!" на сайце БелТА паведаміў псыхоляг менскага Гарадзкога клінічнага дзіцячага псыханэўралягічнага дыспансэра Віктар Губкін.

На тэлефон даверу зьвяртаюцца ня толькі менчукі, але й жыхары іншых рэгіёнаў Беларусі. "Днём зваротаў больш, у вячэрні й начны час - менш, у асноўным, экстраныя. Дастаткова часта - у трох-чатырох выпадках зь дзесяці - бацькі або дзеці ператэлефаноўваюць і распавядаюць, як вырашылася сытуацыя, шмат удзячных званкоў. Такая зваротная сувязь - неацэнная дапамога ў працы ", - адзначыў Віктар Губкін.

У цэлым, паводле яго слоў, гарачая лінія дазваляе зьнізіць нагрузку на спэцыялістаў Гарадзкога клінічнага дзіцячага псыханэўралягічнага дыспансэра, паколькі некаторым бацькам патрэбная толькі кансультацыя. Наведвальнасьць дзіцячых псыхолягаў (іх на ўвесь Менск 30) высокая. Стацыянар дыспансэра штомесяц абслугоўвае каля 30 дзяцей, іх глядзяць і псыхоляг, і псыхатэрапэўт, і нэўроляг, і лягапэд.

Тэлефон кругласутачнай псыхалягічнай дапамогі дзецям і падлеткам - 246-03-03. Званок бясплатны, могуць зьвяртацца як дзеці, так і бацькі, бабулі й дзядулі. Калі ёсьць неабходнасьць, спэцыялісты рэкамэндуюць прыйсьці на асабісты прыём.

БелТА/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт