Logo Polskiego Radia
Print

Праблемы з вадой у Салігорску

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 19.10.2012 15:11
Гарадзкія ўлады абяцаюць, што на выходныя жыхары Салігорска не застануцца без вады.

Увесь Салігорск з учора вечара ня мае ні халоднай ні гарачай вады.
Намесьнік старшыні Салігорскага райвыканкама па жыльлёва-камунальнай гаспадарцы й добраўпарадкаваньні Анатоль Даўгалевец патлумачыў, што прычынай надзвычайнай сытуацыі сталі непаладкі пры плянавым пераключэньні водаправодных ліній.

Анатоль Даўгалевец адзначыў, што ў дзіцячыя сады, школы і ўстановы аховы здароўя падвозяць ваду. Арганізацыі й прадпрыемствы горада падалі для гэтага тэхніку. Паводле яго слоў, з 05:00 раніцы службы развозілі ваду таксама па заяўках жыхароў горада.

Сайт Салігёрска паведамляе, што вадправод напаўняецца вадой.

яс/esoligorsk.net

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт