Logo Polskiego Radia
Print

57 прац. Камунаркі належыць дзяржаве

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 26.10.2012 14:56
Гэтым самым выкананы загад Аляксандра Лукашэнкі.

/

Сход акцыянэраў СААТ "Камунарка" прыняло рашэньне аб павелічэньні долі дзяржавы да 57%.

На пазачарговым сходзе акцыянэраў СААТ "Камунарка" 26 кастрычніка ў Менску прынята рашэньне аб павелічэньні долі дзяржавы да крыху больш за 57%, паведамілі БелаПАН на прадпрыемстве.

Па словах суразмоўцы, прынятая адстаўка ранейшага складу назіральнага савета й абраны новы. Абнаўленьне складу склала 100%. Сход акцыянэраў зацьвердзіў на пасаду генэральнага дырэктара прадпрыемства былога старшыню канцэрна "Белдзяржхарчпрама" Івана Данчанку.

Як паведамлялася раней, 12 кастрычніка на нарадзе па пытаньнях разьвіцьця кандытарскай галіны Аляксандар Лукашэнка даручыў ліквідаваць на прадпрыемствах "Камунарка" й "Спартак" назіральныя саветы й павялічыць долю дзяржавы да 57% - на "Камунарцы" й да 60% - на "Спартаку". У адкрытыя акцыянэрныя грамадзтва абедзьве фабрыкі былі ператвораныя ў 1994 годзе. Пасьля акцыянаваньня 49% акцый "Камунаркі" стала належаць фізычным асобам, 51% - юрыдычным (22% - доля дзяржавы, 22,5% - амэрыканскай кампаніі "Мол Карпарэйшн"). Трымальнікам кантрольных пакетаў акцый абедзьвюх фабрык быў амэрыканскі бізнэсмэн беларускага паходжаньня Марат Новікаў.

"Народнае павінна працаваць. Калі прыйшоў прыватнік і не працуе - значыць прадпрыемства, пакуль яно ня зьнішчана, трэба вярнуць народу", - заявіў Лукашэнка на нарадзе.

Дзярждоля ў абодвух ААТ будзе павялічана праз дадатковую эмісію акцый, бязвыплатна перададзеных дзяржаве. Юрыдычнай падставай для ініцыяваньня канцэрнам "Белдзяржхарчпрам" правядзеньня дадатковай эмісіі стала рашэньне Вышэйшага гаспадарчага суда, які яшчэ ў жніўні гэтага года устанавіў, што дзяржаўная доля ў ААТ "Камунарка" і ААТ "Спартак" у свой час была прыніжаная.

БелаПАН/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт