Logo Polskiego Radia
Print

„Плюшавы дэсант-2”

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 07.11.2012 14:30
На гэты раз цалкам легальны.
foto: bnp.by

У бліжэйшую суботу швэдзкая праваабарончая арганізацыя Östgruppen правядзе акцыю „Плюшавы дэсант-2”. Мішкі з патрабаваньнем пашаны правоў чалавека паляцяць у Беларусь, але поўнасьцю легальна – у бандэролях. Адрасатамі будуць беларускія дзяржчыноўнікі й палітыкі з “чорнага сьпісу” Эўразьвязу.

“Калі летам 800 швэдзкіх мішак “заляцелі” ў Беларусь, Луашэнка быў разьюшаны й папракаў у тым, што яны незаконна перасяклі мяжу. Таму мы зьбіраемся даслаць мішак у бандэролях, але зноў – з патрабаваньнямі выкананьня правоў чалавека, асабліва свабоды сходаў і асацыяцый, проста Лукашэнку й яго сябрам”, - кажа Марцін Угла, старшыня Östgruppen. Акцыя павінна паказаць падтрымку тым беларусам, якія працуюць на карысьць дэмакратызацыі краіны.

Акцыя пачнецца апоўдні ў суботу ў цэнтры Стакгольму. Удзельнікі прывязуць з сабою мішак, а арганізатары дадуць ім адрасы атрымальнікаў у Беларусі.

“Вясна”/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт