Л. Шарэпка пра палітвязьняў
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
14.11.2012 15:36
Амбасадар Польшчы заклікае Беларусь вызваліць палітычных вязьняў.
Амбасадар Польшчы заклікаў беларускія ўлады супрацоўнічаць з дакладчыкам ААН па правах чалавека ў Беларусі і заявіў пра нязьменнасьць пазыцыі Эўразьвязу й Польшчы ў адносінах да Беларусі.
“Умовы застаюцца тыя ж самыя, - сказаў Лешак Шарэпка. - Мы чакаем, каб у Беларусі не было палітвязьняў, а тыя палітычныя дзеячы, якія пацярпелі, былі рэабілітаваныя й маглі прымаць удзел у грамадзкім жыцьці Беларусі. Польшча ў поўнай ступені падтрымлівае гэтыя ўмовы, і мы чакаем дзеяньняў уладаў Беларусі”, - адзначыў польскі амбасадар.
“Вясна”/нг