Logo Polskiego Radia
Print

Забаронена прожад Nestle NESQUIK

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.12.2012 13:10
Прычына - магчымая наяўнасьць у ім узбуджальнікаў вострых кішэчных інфэкцый — сальманэл.

/
У Беларусі забаронены продаж партыі шакаладнага парашку Nestle NESQUIK, гаворыцца ў паведамленьні Міністэрства гандлю.

"На сайце Ўпраўленьня ЗША па наглядзе за якасьцю харчовых прадуктаў і лекавых сродкаў разьмешчана інфармацыя аб добраахвотным адкліканьні з абарачэньня шакаладнага парашку Nestle NESQUIK у сувязі з магчымай наяўнасьцю ў ім узбуджальнікаў вострых кішэчных інфэкцый — сальманэл. Паводле наяўнай інфармацыі, шакаладны парашок Nestlе NESQUIK распаўсюджваўся на тэрыторыі ЗША, разам з тым не выключаецца магчымасьць паступленьня яго ў іншыя краіны", — гаворыцца ў паведамленьні беларускага Мінгандлю.

Разам з тым, указвае беларускае ведамства, кампанія "Нестле Расея" сьцьвярджае, што гэтае адкліканьне шакаладнага хуткарастваральнага напою распаўсюджваецца толькі на рынак Злучаных Штатаў, бо гэты прадукт, які вырабляецца ў ЗША, на рынкі Эўропы й краін СНД не пастаўляецца. Асаблівую ўвагу кампанія зьвяртае на тое, што крыніцай магчымага заражэньня мог зьяўляцца карбанат кальцыю, які не ўваходзіць у рэцэптуру напою, прызначанага для вытворчасьці й рэалізацыі на тэрыторыі Расеі.

Тым ня менш Міністэрствам аховы здароўя Беларусі прапанавана "прыняць меры па недапушчэньні абароту й канфіскацыі ў выпадку выяўленьня на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь наступнай прадукцыі: Шакаладны парашок Nestlе NESQUIK, выраблены на пачатку кастрычніка 2012 года й расфасаваны ў каністры па 10,9, 21,8 і 40,7 унцый (унцыя ~30 мл.). Тэрмін прыдатнасьці — кастрычнік 2014".

БелаПАН/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт