Logo Polskiego Radia
Print

Міжнародны маратон падтрымкі Бяляцкага

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.12.2012 11:09
Маратон па напісаньні лістоў Amnesty International пройдзе з 7-16 сьнежня пад лёзунгам “Пішам за правы! Даб'емся пераменаў!”
foto: amnesty.org.pl

/

Сёньня стартуе Міжнародны маратон падтрымкі Алеся Бяляцкага
Глябальную акцыю ў падтрымку палітвязьня, старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” й віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека (FIDH), распачынае праваабарончая арганізацыя Amnesty International.

Міжнародны маратон па напісаньні лістоў Amnesty International пройдзе з 7 па 16 сьнежня пад лёзунгам “Пішам за правы! Даб'емся пераменаў!”. Каб прыняць удзел у маратоне, кожны жадаючы можа спампаваць паштоўку для Алеся Бяляцкага (на сайце арганізацыі яна ёсьць на пяці мовах – ангельскай, гішпанскай, русейскай, францускай, арабскай), раздрукаваць і даслаць палітвязьню.

Акрамя таго, Amnesty International заклікае ўдзельнікаў маратону падпісацца пад пэтыцыяй, адрасаванай беларускім уладам.

Міжнародны маратон па напісаньні лістоў - штогадовая праваабарончая акцыя Amnesty International, якая праходзіць па ўсім сьвеце ў сьнежні. Маратон прымеркаваны да Дня правоў чалавека 10 сьнежня - менавіта ў гэты дзень у 1948 годзе Генэральная Асамблея ААН прыняла Ўсеагульную дэклярацыю правоў чалавека. Кожны год у гэты час сотні тысяч людзей з розных краінаў выступаюць у абарону тых, чые правы сур'ёзна парушаюцца ўладамі.

Сёлетнім маратонам Amnesty International прыцягвае ўвагу міжнароднай грамадзкасьці да лёсаў чатырох асобаў – беларускага праваабаронцы-вязьня Алеся Бяляцкага, Хусэйна Салема Махамэда Альмэрфэдзі, які з 2003 года ўтрымліваецца на ваенна-марской базе ЗША ў Гуантанама-Бэй, Чыоу Хо-Шунь, які з 1989 года знаходзіцца ў тайваньскай камэры сьмяротнікаў, іранскай праваабаронцы Наргез Махамадзі, асуджанай да 6 гадоў пазбаўленьня волі, а таксама суданскай моладзевай арганізацыі “Гірыфна” ("З нас хопіць!"), сябры якой перасьледуюцца з 2009 года.

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт