Жаночы рух Беларусі
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
09.12.2012 13:19
Жанчыны Беларусі зьяўляюцца вельмі моцным рэсурсам прасоўваньня ідэй дэмакратыі.
У Менску прайшла канфэрэнцыя “Жаночы рух Беларусі: выклікі, дасягненьні й пэрспэктывы”, прымеркаваная да 20-годзьдзя жаночага руху ў краіне. У ёй узялі ўдзел актывісты грамадзкіх арганізацый, прадстаўнікі палітычных партый, экспэрты ў галіне гендэрных ведаў. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі праблемы й дасягненьні жаночага руху, уклад жаночых арганізацый у фармаваньне гендэрнай палітыкі ў Беларусі.
На канфэрэнцыі адбылася прзэнтацыя й падпісаньне мэмарандуму па Нацыянальнай гендэрнай плятформе. Гэты дакумэнт быў падрыхтаваны дзеля абароны правоў жанчын, дасягненьня гендэрнай роўнасьці. На думку Людмілы Пецінай, сустаршыні грамадзкага аб’яднаньня “Жаночы незалежны дэмакратычны рух”, жанчыны Беларусі зьяўляюцца вельмі моцным рэсурсам прасоўваньня ідэй дэмакратыі й будаваньня справядлівага грамадзтва.
БелаПАН/нг