Польшча вырашае праблему віз
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
13.12.2012 15:08
"Пасольства не забылася пра праблему з рэгістрацыяй на атрыманьне візаў" - амбасадар Польшчы Л.Шарэпка
“Мы, відаць, будзем у будучыні адыходзіць ад электроннай рэгістрацыі й спрабаваць нешта іншае зрабіць, накшталт кол-цэнтраў” – заявіў амбасадар Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка. Паводле дыплямата, гэта патрабуе вялікай тэхнічнай падрыхтоўкі, а пры такіх маштабах і колькасьці віз гэта ня так лёгка зрабіць. Амбасадар Шарэпка зазначыў, што пасольства не забылася пра праблему з рэгістрацыяй на атрыманьне візаў і стараецца знайсьці аптымальны выхад са складанай сытуацыі.
эўрарадыё/вс