Logo Polskiego Radia
Print

Віфлеемскі агонь даставяць на наступным тыдні

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.12.2012 13:29
Зь мяжы агонь даставяць у Горадню й Менск, а таксама ў Барысаў, Івянец, іншыя гарады й пасёлкі краіны.
źr. poland.gov.plźr. poland.gov.pl

źr.
źr. poland.gov.pl

Віфлеемскі агонь даставяць у Беларусь напярэдадні каталіцкага Раства, на наступным тыдні, паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад"у Рыма-каталіцкай царкве Беларусі.

"Агонь зь Віфлеема прыбудзе ў Беларусь напярэдадні Калядаў. Пакуль што, па прычынах зьвязаных з дастаўкай яго праз польска-беларускую мяжу, застаецца невядомай дата, калі агонь перададуць беларускім скаўтам", - распавялі сьвятары.

Па іх словах, "зь мяжы агонь даставяць у Горадню й Менск, а таксама ў Барысаў, Івянец, іншыя гарады й пасёлкі нашай краіны".

"Сустракаць агонь зь Віфлеема беларусы будуць 21 або 22 сьнежня. 23 сьнежня Віфлеемскі агонь каталіцкія скаўты даставяць у Менскую епархію. Урачыстае ўнясеньне агню ў архікатэдральны касьцёл адбудзецца 23 сьнежня, перад сьвятой Імшой у 10.00", - паведамілі сьвятары.

Інтэрфакс/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт