Logo Polskiego Radia
Print

Чвэрць насельніцтва Беларусі – пэнсіянеры

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 07.01.2013 13:26
У 2012 у пэнсійную сыстэму Беларусі ўліліся больш 133,8 тыс. чалавек.

У пэнсійную сыстэму Беларусі ў 2012 годзе ўліліся больш 133,8 тыс. чалавек, паведаміла намесьнік начальніка галоўнага ўпраўленьня пэнсійнага забесьпячэньня й сацыяльнага страхаваньня Міністэрства працы й сацыяльнай абароны Ларыса Яшкова.

Для параўнаньня: у 2011 годзе пэнсія была прызначана 134,2 тыс. чалавек, у 2010-м — 131,5 тыс.

«Упершыню за многія гады колькасьць атрымальнікаў пэнсій у органах па працы, занятасьці й сацабароне перавысіла 2,5-мільённы рубеж і склала на 1 студзеня 2013 года 2 млн. 512,2 тыс. чалавек, - адзначыла прадстаўнік міністэрства.

дг/nn.by/Белта

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт