Менск чакае ў госьці зоркі балету
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
14.01.2013 16:20
У Беларусі рыхтуюцца да сустрэчы з сусьветным балетам.
4-га красавіка ў Менску на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатру опэры й балету выступяць майстры харэаграфіі з Эўропы ды ЗША, між іншым, салісты New York City Ballet, Лёнданскага каралеўскага балету, Штутгарскага балету ды Бэрлінскага дзяржаўнага балету.
У праграме выступу танцавальныя нумары з розных балетных традыцый і школ, самыя вядомыя кампазыцыі ХХ і ХХІ стагодзьдзяў.
Паводле БелТА