Logo Polskiego Radia
Print

Гандаль павінен адмовіцца ад кіёскаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.01.2013 14:39
Кіёскі павінны «плаўна памерці», бо ў іх няма адпаведных умоваў для захоўваньня й рэалізацыі тавараў - чыноўнік.

Беларускі гандаль павінен цалкам адмовіцца ад кіёскаў. Такую пазыцыю Міністэрства гандлю агучыў сёньня на прэс-канфэрэнцыі намесьнік міністра Вячаслаў Драгун. Першым ад кіёскаў адмовіўся Менск. «Паколькі гэта своеасаблівая візытная картка Беларусі, то хацелася б, каб фармат гандлёвых аб’ектаў тут быў больш значным», — растлумачыў намесьнік міністра. На яго думку, кіёскі павінны «плаўна памерці», паколькі ў гэтых аб’ектах гандлю няма адпаведных умоваў ні для працы людзей, ні для захоўваньня й рэалізацыі тавараў. «Гэта не зусім правільна, гандляваць так, калі ёсьць адпаведныя гандлёвыя плошчы, дзе створаны ўсе неабходныя ўмовы», — адзначыў Вячаслаў Драгун. Усьлед за сталіцай ад кіёскаў адмаўляюцца й рэгіёны — там, паводле слоў чыноўніка, вядзецца плянамерная праца. Напрыклад, індывідуальным прадпрымальнікам прапануецца перавод у добраўпарадкаваныя памяшканьні.

БелТА/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт