Logo Polskiego Radia
Print

Менчукі разьвіталіся з М. Чарняўскім

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.01.2013 14:10
Міхась Чарняўскі памёр 20 студзеня ў выніку цяжкой хваробы. Яму было 75 гадоў.

/

У Менску разьвіталіся зь гісторыкам, археолягам, грамадзкім дзеячам Міхасём Чарняўскім, які памёр 20 студзеня ў выніку цяжкой хваробы. Яму было 75 гадоў.

У разьвітальным слове архімандрыт айцец Сяргей Гаек казаў, што жыцьцё Міхася Чарняўскага было пакутніцкім, няпростым, а яго цела будзе аддана беларускай зямлі, якую ён вельмі любіў.

Міхась Чарняўскі быў гісторыкам, археолягам, краязнаўцам, удзельнікам адраджэнцкага руху. Ён вывучаў нёманскую археалягічную культуру, удзельнічаў у падрыхтоўцы выданьняў «Гісторыя беларускага мастацтва», «Археалёгія Беларусі» й «Гісторыя Беларусі», кансультаваў энцыкляпэдыю «Археалёгія й нумізматыка Беларусі» й Энцыкляпэдыю гісторыі Беларусі. Міхась Чарняўскі напісаў дзіцячыя кнігі пра старажытныя часы.

Пахаваны Міхась Чарняўскі будзе ў вёсцы Круці, дзе й нарадзіўся.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт