Logo Polskiego Radia
Print

Магілёў - культурная сталіца

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.01.2013 17:47
Першым у 2010 годзе званьне культурнай сталіцы атрымаў Полацк.

Магілёў стаў культурнай сталіцай. Сэртыфікат “Магілёў — культурная сталіца краін СНД і Рэспублікі Беларусь" гораду ўручылі на ўрачыстым пасяджэньні, прысвечаным 75-годзьдзю Магілёўскай вобласьці.
Мэта гэтай акцыі — зрабіць больш даступнымі найлепшыя дасягненьні нацыянальнай культуры для жыхароў усіх куткоў краіны, спрыяць актывізацыі дзейнасьці рэгіянальных установаў культуры й мясцовых органаў улады, прыцягненьню айчынных і замежных турыстаў у рэгіёны краіны.
Першым у 2010 годзе званьне культурнай сталіцы атрымаў Полацк, затым — Гомель. У 2012 годзе такі тытул прысвоілі Нясьвіжу, а цяпер чарга дайшла да Магілёва.


БелТА/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт