БДУ ашчаджае на бясплатных візах
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
29.01.2013 15:50
Галоўная вучэльня краіны больш ня будзе прасіць бясплатныя візы для замежнікаў.
newsby.org
Паводле дамоваў з краінамі ЭЗ Беларусь выдае бясплатныя візы шэрагу катэгорый асобаў. Гэта студэнты, навукоўцы, удзельнікі спартовых, культурных праектаў. Напрыклад, такая дамова дзейнічае паміж Польшчай і Беларусьсю. Распавядае прэсавы сакратар беларускай амбасады ў Варшаве Аляксей Зелянко.
Аляксей Зелянко: У адпаведнасьці зь міжурадавым пагадненьнем, студэнты, якія накіроўваюцца ў Белаусь з мэтай навучаньня ў ВНУ або на курсах, вызваляюцца ад аплаты збору за выдачу візы. Тое ж тычыцца вучоных, якія едуць з мэтай правядзеньня навуковых дасьледаваньняў. У асобных выпадках або па прынцыпу ўзаемнасьці ад аплаты за выдачу віз могуць быць вызвалены ўдзельнікі мерапраемстваў культурнага, навуковага, спартовага характару.
Аднак асобы, якія супрацоўнічаюць з БДУ, у гэтым годзе можа чакаць расчараваньне. Унівэрсытэт прыняў унутранае распараджэньне, што ня будзе ў запрашэньні замежных грамадзянаў прасіць бясплатныя візы. Як вядома, у консульстве без адпаведнага запрашэньня зь беларускага боку бясплатную візу нельга атрымаць. Відаць, такім чынам галоўная вучэльня краіны вырашыла дапамагчы дзяржаве зарабіць валюту у Год беражлівасьці. Тлумачэньні прадстаўнікоў унівэрсытэту мы не змаглі атрымаць.
юл