Сяргея Калякіна выкрасьлілі са сьпісу невыязных
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
07.02.2013 13:19
Ён быў апошнім апазыцыянэрам у гэтым сьпісе.
Фота: nv-online.info
Лідар партыі „Справядлівы сьвет" Сяргей Калякін быў выкрасьлены са сьпісу невыязных. Ён быў апошнім апазыцыянэрам у гэтым сьпісе.
Як паведаміў палітык, ён атрымаў ад Дэпартамэнта па міграцыі МУС адказ, у якім гаворыцца, што ён нарэшце можа выязджаць з краіны. Як і ў выпадку зь іншымі невыязнымі МУС патлумачыў забарону на выезд нейкім таямнічым збоем у сыстэме.
Нагадаем, што ў сьпіс невыязных трапілі прынамсі каля дзясятка апазыцыйных палітыкаў, журналістаў, праваабаронцаў. Юрыст Гары Паганяйла судзіцца зь дзяржавай, каб атрымаць кампэнсацыю за нанесеную яму шкоду.
ucpb.org /euroradio.fm/аз