Ірыне Халіп дазволілі сустрэцца з мужам
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
14.02.2013 11:28
Журналістцы дазволены выезд у Вялікабрытанію для сустрэчы з мужам — Андрэем Саньнікавым, і ў Расею для ўдзелу ў рэдакцыйных мерапрыемствах "Новой газеты", дзе яна працуе.
БелаПАН
БелаПАН
Журналістцы дазволены выезд у Вялікабрытанію для сустрэчы з мужам — экс-кандыдатам у прэзыдэнты Андрэем Саньнікавым, і ў Расею для ўдзелу ў рэдакцыйных мерапрыемствах "Новой газеты", дзе яна працуе, - паведамляе БелаПАН. У Беларусь Халіп абавязана вярнуцца да 3 красавіка.
"Мой муж ня можа паверыць у гэта і наўрад ці паверыць, пакуль не ўбачыць мяне", — сказала яна.
Халіп спачатку намерваецца высьветліць, ці няма яе прозьвішча ў сьпісе невыязных, бо сам дазвол крымінальна-выканаўчай інспэкцыі Партызанскага РУУС Менска, на мяжы можа ня мець ніякай юрыдычнай сілы.
Журналістка лічыць, што станоўчае рашэньне ў яе справе стала магчымым дзякуючы журналістам The Independent Яўгену Лебедзеву і БелаПАН Тацьцяне Каравянковай, якія «хапалі за руку й заклікалі да адказу» Аляксандра Лукашэнку за свае словы пра тое, што Халіп у любы час можа выехаць за мяжу.
Халіп не выключае, што дазвол на выезд зьвязаны таксама з «чарговай хваляй торгу з Захадам». Журналістка не намерваецца ўцякаць зь Беларусі: «Я ўзорна-паказальная зэчка. Мая адтэрміноўка заканчваецца ў ліпені, і я дачакаюся рашэньня суда», — заявіла яна.
Ірына Халіп магчыма возьме з сабой сына Даніла. 8 сакавіка ў Андрэя Саньнікава дзень нараджэньня.
Ірына Халіп, жонка экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава, які атрымаў палітычнае прыстанішча ў Вялікабрытаніі. Яна была прызнана вінаватай ва ўдзеле ў масавых беспарадках пасьля выбараў 19 сьнежня 2010 года й асуджана на два гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай выкананьня пакараньня на два гады. Яна ня мае права пакідаць Менск.
яс/БелаПАН