Logo Polskiego Radia
Print

З-за мядзьведзікаў памежніка пасадзілі на 4 гады

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 18.02.2013 15:25
Памежнік, які не далажыў аб швэдзкім самалёце, што ў ліпені парушыў мяжу Беларусі, прысуджаны да двух гадоў пазбаўленьня свабоды.

Памежнік, які не далажыў аб швэдзкім самалёце, што парушыў дзяржаўную мяжу Беларусі, прысуджаны да двух гадоў пазбаўленьня свабоды з адбываньнем тэрміну пакараньня ў калёніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму, паведамляе БелТА.
Нагадаем, 4 ліпеня мінулага году грамадзяне Швэцыі на лёгкаматорным самалёце на вельмі малой вышыні з боку Летувы перасяклі дзяржаўную мяжу Беларусі. У ходзе палёту над тэрыторыяй Беларусі экіпажам былі скінутыя плюшавыя мядзьведзяняты. Акцыя швэдаў была арганізаваная ў падтрымку свабоды слова й дэмакратыі ў Беларусі. Пры перасячэньні дзяржаўнай мяжы самалёт быў выяўлены памежным нарадам. Аб дадзеным здарэньні нарад далажыў дзяжурнаму памежнага паста "Суботнікі". Дзяжурны пагранпаста не перадаў прынятае данясеньне вышэйстаячаму дзяжурнаму пагранічнага атрада, за што й прыгавораны да турмы. Паколькі апавяшчэньне адсутнічала, падраздзяленьні супрацьпаветранай абароны не былі пераведзены ў рэжым павышанай баявой гатоўнасьці, не знайшлі й не спынілі парушэньне дзяржаўнай мяжы Беларусі замежным паветраным суднам.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт