Logo Polskiego Radia
Print

Стартавала сувэнірная прадукцыя да хакейнага чэмпіянату

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.03.2013 10:20
На шклозаводзе „Нёман” вырабляюць каля 20 найменьняў сувэніраў з сымболікай чэмпіянату.
źr. wikipediaźr. wikipedia

źr.
źr. wikipedia

Беларуская прамысловасьць пачала рыхтавацца да Чэмпіянату сьвету па хакеі. Першым з прадпрыемстваў Гарадзеншчыны да спартыўнага мерапрыемства пачаў рыхтавацца шклозавод „Нёман”. Тут вырабляюць каля 20 найменьняў сувэніраў і фірмовай прадукцыі зь сымболікай чэмпіянату. Сярод іх – вазы, кубкі, шклянкі, падарункі ў выглядзе шайбы, клюшкі й канькоў.

Выпуск рэклямнай прадукцыі пачынае Слонімская фабрыка мастацкіх вырабаў, Гарадзенская абласная друкарня. Лягатып чэмпіянату можна будзе ўбачыць на сурвэтках, блякнотах і школьных сшытках.

Беларускае Радыё Рацыя/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт