Logo Polskiego Radia
Print

Вада ў рэках небясьпечна высокая

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 15.04.2013 15:19
У Беларусі вада на ўсіх рэках падыходзіць да небясьпечных адзнак

/

У бліжэйшыя суткі захаваецца рост узроўняў вады на ўсіх рэках. Узроўні вады наблізяцца да небясьпечных высокіх адзнак на Заходняй Дзьвіне і яе прытоках, Нёмане ў Стоўбцах, рацэ Мухавец ў Берасьці, на Дняпры на ўчастку Орша - Магілёў, Бярэзіне ў Бабруйску, рэках Піна ў Пінску, Цна у Дзятлавічах і Случ у вёсцы Ленін.

Вада выйдзе на пойму на Нёмане ў Стоўбцах, прытоку Заходняй Дзвіны рацэ Ула, Бярэзіне ў Барысаве і Бабруйску.

Па стане на 15 красавіка ледастаў захоўваецца толькі на асобных участках Заходняй Дзьвіны.

На вадаёмах краіны захоўваецца ледзяное покрыва таўшчынёй каля 50 см, аднак структура льду зьмянілася. Лёд растае, у выніку чаго перасоўвацца па ім вельмі небясьпечна, папярэджвае Белгідрамэтэацэнтр.

Назіраюцца затапленьні рачнымі водамі адрэзкаў аўтадарог, гаспадарчых пабудоў, панадворкаў, дачных і жылых дамоў у шэрагу раёнаў Гомельскай, Берасьцейскай, Магілёўскай і Віцебскай вобласьцяў.

Па стане на 15 красавіка у Беларусі талымі водамі падтопленыя больш за 250 жылых дамоў, больш за 1 тыс. падворкаў і каля 1 тыс. гаспадарчых пабудоў.

яс/telegraf.by

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт