Гайдукевіча вылучылі кандыдатам у прэзыдэнты
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
20.04.2013 16:30
20 красавіка ў Менску прайшоў ХVІ пазачарговы зьезд Лібэральна-дэмакратычнай партыі.
svaboda.org
175 дэлегатаў аднагалосна прагаласавалі за тое, каб лідэр партыі Сяргей Гайдукевіч стаў прэтэндэнтам у кандыдаты на прэзыдэнцкіх выбарах у 2015 годзе. Гэта фармальнае вылучэньне, паколькі афіцыйнае вылучэньне адбываецца толькі пасьля таго, як абвяшчаецца выбарчая кампанія. Сяргей Гайдукевіч у сваім выступе патлумачыў, чаму ягонае вылучэньне адбываецца менавіта цяпер.
„Да пачатку прэзыдэнцкіх выбараў застаецца ўсяго паўтара года, а гэта нішто. І трэба ўжо пачынаць працаваць”, - сказаў палітык.
Сяргей Гайдукевіч выказаў меркаваньне, што выбары ў 2015 годзе будуць вельмі адрозьнівацца ад выбараў 2010 году. На ягоную думку, у 2015 годзе ў бюлетэні будуць унесены два прозьвішчы: дзейнага прэзыдэнта й лідэра ЛДП. Як магчымы варыянт, Гайдукевіч разглядае трэцяга кандыдата, які, на ягоную думку, можа прэзэнтаваць Беларускі народны фронт.
svaboda.org/аз