Logo Polskiego Radia
Print

БХК занепакоены справай Андрэя Гайдукова

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.04.2013 13:09
Алег Гулак: пакуль аднак ня маем падстаў лічыць Гайдукова палітвязьнем.

/

Беларускі Хэльсінскі камітэт і праваабарончы цэнтaр „Вясна” занепакоеныя працэсуальнымі парушэньнямі ў расьсьледаваньні справы Андрэя Гайдукова. З такой заявай выступіў старшыня БХК Алег Гулак. Паводле словаў праваабаронцы, у справе Андрэя Гайдукова шмат нявысьветленых акалічнасьцяў. Тым ня менш казаць пра тое, што Андрэй Гайдукоў вязень сумленьня - яшчэ датэрмінова, падкрэсьліў Алег Гулак.

„Нас, канешне, турбуе, што справа мае палітычную афарбоўку. Сам артыкул, безумоўна, палітычны. І тое, што КДБ - гэта орган, які мае невысокі давер. Канешне, нас турбуе, што не забясьпечваюць яго правы на абарону. Ёсьць і іншыя працэсуальныя парушэньні. Але казаць пра тое, што Гайдукоў палітвязень, у нас пакуль няма падставаў. Калі будуць, тады нашая пазыцыя будзе карэктавацца” – кажа Гулак.

23-гадовы жыхар Наваполацка Андрэй Гайдукоў быў затрыманы 8 лістапада 2012 года. Паводле афіцыйнай вэрсіі, затрыманьне адбылося „у момант закладкі тайніка для замежных спэцслужб”. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўленьня волі.

Беларускае Радыё Рацыя/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт