Logo Polskiego Radia
Print

Gazeta Wyborcza: Каля магіл жаўнераў Арміі Краёвай пабудуюць кароўнік

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 08.05.2013 08:53
Дырэкцыя меркаваньне жыхароў ігнаруе, а ідэолягі не бачаць у гэтым нічога кепскага.

http://rzecz-pospolita.com
http://rzecz-pospolita.com

Жыхары мясцовасьці Сурконты абураныя будаўніцтвам кароўніку у некалькіх мэтрах ад могілак жаўнераў Арміі Краёвай. Дырэкцыя меркаваньне жыхароў ігнаруе, а ідэолягі не бачаць у гэтым нічога кепскага, піша "Gazeta Wyborcza".

Яшчэ нядаўна могілкі знаходзіліся сярод поля, а ад суседняй гаспадаркі з адным кароўнікам яго аддзяляла каля 150 мэтраў. Аднак летась калгас Болцішкі вырашыў гаспадарку пашырыць. Сёньня раскапаная зямля знаходзіцца ўсяго 30 мэтраў ад магіл.

- Суседзтва кароўніка абражае пахаваных у Сурконтах польскіх жаўнераў – гаворыць штодзёнцы старшыня Таварыства жаўнераў Арміі Краёвай у Беларусі Вераніка Сэбасьціяновіч.

Прадстаўнікі калгасу праблемы не бачаць. – Гаспадарка будзе ў 50-ці мэтрах ад магіл – кажа намесьніца старшыні калгасу Сьвятлана Вількевіч. – З боку могілка будзе галоўная ўязная брама, а падворак для кароў будзе далей.

gazeta.pl/дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт