Logo Polskiego Radia
Print

"Белтэлекам" замяшаны ў скандал з польскімі візамі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 03.06.2013 14:49
Беларускі тэлекамунікацыйны манапаліст "Белтэлекам" можа быць ўскосна замяшаны ў стварэньні ажыятажу вакол онлайн-рэгістрацыі на сайце польскага пасольства ў Беларусі.
Foto: www.polskieradio.pl

Беларускі тэлекамунікацыйны манапаліст "Белтэлекам" можа быць ўскосна замяшаны ў стварэньні ажыятажу вакол онлайн-рэгістрацыі на сайце польскага пасольства ў Беларусі і ў перапродажы месцаў у чарзе. Сайт s13.ru прыводзіць зьвесткі, якія пацьвярджаюць дадзеную інфармацыю.

Тое, што доступ да онлайн-рэгістрацыі 20 траўня быў перакрыты на ўзроўні "Белтэлекама" - адзінага правайдэра, які мае доступ за межы Беларусі, пацьвярджае й польскі бок у асобе адміна польскага сэрвэра.

Камэнтароў "Белтэлекама" з гэтай нагоды пакуль няма.

Трафік дадзеных намінальна забясьпечвае "Белтэлекам", аднак, як паведамляе Gazeta Wyborcza, спасылаючыся на асобу, якая пажадала застацца ананімнай, сыстэма электроннай рэгістрацыі віз знаходзіцца пад жорсткім кантролем спэцслужбаў і апэратыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзыдэнце Беларусі.

Па дадзеных польскай газеты, за паскоранае атрыманьне шэнгенскай візы ў польскім консульстве ў Берасьці беларусы плацяць фірмам-пасярэднікам каля 500 эўра.

МЗС Польшчы абвяргае інфармацыю аб тым, што беларусы павінны плаціць фірмам-пасярэднікам, каб атрымаць візу.

Прэс-сакратар польскага МЗС Марцін Басацкі патлумачыў складаную сытуацыю з атрыманьнем беларусамі польскіх віз тым, што на тэрыторыі Беларусі не хапае працаўнікоў польскіх консульскіх службаў. Паводле яго слоў, беларускія ўлады не даюць згоды польскаму боку на павелічэньне колькасьці консулаў.

яс/telegraf.by

Бэлтэлеком замяшаны ў скандал з польскімі візамі

Беларускі тэлекамунікацыйны манапаліст "Белтелком" можа быць ўскосна замяшаны ў стварэньні ажыятажу вакол онлайн-рэгістрацыі на сайце польскага пасольства ў Беларусі і ў перапродажы месцаў у чарзе. Сайт с13.ру прыводзіць зьвесткі, якія пацьвярджаюць дадзеную інфармацыю.

Тое, што доступ да онлайн-рэгістрацыі 20 траўня быў перакрыты на ўзроўні "Белтэлекама" - адзінага правайдэра, які мае доступ за межы Беларусі, пацьвярджае й польскі бок у асобе адміна польскага сэрвэра.
Камэнтароў "Белтэлекама" з гэтай нагоды пакуль няма.
Трафік дадзеных намінальна забясьпечвае "Белтэлекам", аднак, як паведамляе Ґазэта Ўыборча, спасылаючыся на асобу, якая пажадала застацца невядомай, сыстэма электроннай рэгістрацыі віз знаходзіцца пад жорсткім кантролем спэцслужбаў і апэратыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзыдэнце Беларусі.
Па дадзеных польскай газеты, за паскоранае атрыманьне шэнгенскай візы ў польскім консульстве ў Берасьці беларусы плацяць фірмам-пасярэднікам каля 500 эўра.
МЗС Польшчы абвяргае інфармацыю аб тым, што беларусы павінны плаціць фірмам-пасярэднікам, каб атрымаць візу.
Прэс-сакратар польскага МЗС Марцін Басяцкі патлумачыў складаную сытуацыю з атрыманьнем беларусамі польскіх віз тым, што на тэрыторыі Беларусі не хапае працаўнікоў польскіх консульскіх службаў. Паводле яго слоў, беларускія ўлады не даюць згоды польскаму боку на павелічэнне колькасьці консулаў.

Яс/telegraf.by

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт