Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Лаоса наведае Беларусь

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 03.06.2013 15:02
Прэзыдэнт Лаоса Цюмалі Сайнясон ў хуткім часе плянуе наведаць Беларусь.

foro:
foto: marimarks.blogspot.com

“Беларусь і Лаос павінны выходзіць на прамыя кантакты ў гандлі”,- пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка сёньня ў Менску на сустрэчы з намесьнікам прэм'ер-міністра — міністрам замежных спраў Лаоса Тханглунам Сісулітам, паведамляе прэс-служба адміністрацыі беларускага кіраўніка.

Лукашэнка зазначыў, што кантакты па эканамічных пытаньнях часам ажыцьцяўляліся праз Віетнам, аднак зараз па многіх кірунках краіны могуць супрацоўнічаць наўпрост. На яго думку, гэтаму будзе спрыяць наступны візыт у Беларусь прэзыдэнта Лаоса.

яс/БелаПАН

tags: Лаос
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт